22 снежня 2023 года ў дэманстрацыйнай зале адбылося адкрыццё фотавыстаўкі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь “Дакрануцца душой да спадчыны”

Фотавыстаўка арганізавана☝️ Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур у межах святкавання 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны🏺.

На 25 стэндах былі прадстаўлены адметныя нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, у тым ліку беларускія элементы ЮНЕСКА👍, традыцыйныя абрады, рамёствы, выканальніцкія мастацтвы, традыцыі кухні🥨🥕, вусныя традыцыі, праявы светапогляду і міфалогіі🤔.

Выстаўку ўрачыста адкрылі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сняжана Віктараўна Куратчык і дырэктар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Васільеўна Хільмончык👏.

Падчас святочнага адкрыцця фотавыстаўкі былі арганізаваны майстар-класы па ткацтве🪢, саломапляценні🌾, выцінанцы.