24 жніўня 2023 года ў дэманстрацыйнай зале адбылося адкрыццё справаздачнай выстаўкі майстроў народнай творчасці і мастакоў Мастоўскага раёна “Нашы вытокі”

Наведвальнікаў павітаў загадчык аддзела традыцыйнай мастацкай культуры Гродзенскага АМЦНТ Яніна Анатольеўна Барысевіч.
У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 работ выкананых у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ткацтва, пляценне з прыродных матэрыялаў, вышыўка, тэкстыльная лялька, кераміка, выцінанка, разьба па дрэве, мастацкі роспіс і іншае. Работы створаны супрацоўнікамі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў дзяржаўнай установы “Мастоўскі раённы цэнтр культуы”, а таксама майстрамі народнай творчасці Мастоўскага раёна.
Асаблівае месца ў экспазіцыі занялі элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь “Традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў в. Гудзевічы Мастоўскага раёна”, “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення” (мастацкія практыкі салопляцення Гродзенскай вобласці) і “Беларускае мастацтва выцінанкі” (мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласці).
Яшчэ адной візітоўкай выстаўкі сталі работы майстроў па спіральным пляценні з травы Вольгі Вайтовіч і Ірыны Славута.
Наведвальнікі выстаўкі змаглі паўдзельнічаць у майстар-класах па вышыўцы, саломапляценні і спіральным пляценні з травы ад знакамітых майстроў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Лідзіі Кацкевіч, Ірыны Федзюк, Ірыны Славута, а таксама паслухаць песні ў выкананні творчага калектыву супрацоўнікаў філіяла “Гудзевіцкі цэнтр вольнага часу і культуры” ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”.