29 лютага ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці пройдзе ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай акцыі «Бялынічы — культурная сталіца Беларусі 2024»

На працягу дня запланавана насычаная культурная праграма:

🔹У мастацкім музеі ім. В.Бялыніцкага-Бірулі адкрыецца выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і пройдзе ўрачыстая цырымонія гашэння паштовай маркі, прысвечанай рэспубліканскай акцыі “Бялынічы – культурная сталіца Беларусі 2024”.

🔹На пляцоўцы перад раённым Цэнтрам культуры будзе арганізавана тэматычнае свята «Сустрэча вясны» з удзелам творчых калектываў Бялыніцкага раёна.

🔹Адкрыецца выстава “Нацыянальныя каштоўнасці ў сучаснай кінематаграфіі” і пройдзе творчая сустрэча са стваральнікамі фільма «Кіношнікі».

🔹Пройдзе святочны канцэрт «Палітра культурнай сталіцы».