На фестывалі сабраліся самыя таленавітыя транслятары фальклорнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці. Больш за 40 лепшых фальклорных калектываў, індывідуальных выканаўцаў спеўнага, танцавальнага, інструментальнага жанраў, якія на працягу святочнага дня радавалі гледачоў сваёй непаўторнай творчасцю.
Яскравым момантам фестывалю стала дэфіле ў рэпліках народных строяў з прэзентацыяй брэндавых сувеніраў кожнага раёна Гродзенскай вобласці.
Традыцыйна на фестывалі працавала выстаўка-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой госці і ўдзельнікі з вялікай цікавасцю знаёміліся з тэхналагічнымі працэсамі праз майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву і традыцыйных рамёствах, а таксама маглі набыць унікальныя брэндавыя сувеніры.
На пляцоўцы “Колеры шчаслівага дзяцінства” можна было паглядзець выступленні народных лялечных тэатраў з г. Гродна і г. Ліда, а таксама паўдзельнічаць ў інтэрактыўнай гульнёвай праграме “Кніжны МульціГорад” арганізаванай супрацоўнікамі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”.
З асалодай і задавальненнем гараджане і госці горада ацанілі яскравыя выступленні калектываў на канцэртнай пляцоўцы “Народных традыцый вытокі”: народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” (Лідскі раён), народнага майстра Рэспублікі Беларусь, носьбіта гісторыка-культурнай каштоўнасці “Культура беларускай дуды на Гродзеншчыне” Скрамблевіча М.А., старэйшых народных фальклорных калектываў з Дзятлаўскага і Шчучынскага раёнаў, а таксама пераемнікаў спеўнай і танцавальнай традыцыйнай культуры.
Пераможцы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклора
“Панямоння жыватворныя крыніцы”
Намінацыя “дарослы фальклорны ансамбль”:
Лаўрэат І ступені – народны фальклорны гурт “Чараўніцы-каравайніцы” філіяла “Навасёлкаўскі цэнтр культуры” ДУК “Слонімскі РЦКНТР”;
Лаўрэат ІІ ступені – народны фальклорны гурт “Чараўніцы” філіяла “Мацвееўскі Дом культуры” ДУК “Ваўкавыскі РЦКНТ”;
Лаўрэат ІІІ ступені – народны фальклорны гурт “Вяргіня” і аматарскае аб’яднанне “Весялуха” аддзела культуры і вольнага часу “Ракавіцкі Дом культуры” ДУК “Шчучынскі РЦКНТ”.
Намінацыя “дзіцячы фальклорны ансамбль”:
Лаўрэат І ступені – узорны фальклорны гурт “Чобаты” ДУК “Ваўкавыскі ГДК”;
Лаўрэат ІІ ступені – узорны фальклорны калектыў “Васілёчкі” ДУА “Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;
Лаўрэат ІІІ ступені – узорны фальклорны калектыў “Кропелькі” ДУК “Смаргонскі РЦК”.
Намінацыя “фальклорны інструментальны ансамбль”:
Лаўрэат І ступені – фальклорна-інструментальны ансамбль аддзела культуры і вольнага часу аг. Граўжышкі ДУК “Ашмянскі РЦК”;
Лаўрэат ІІ ступені – інструментальная група народнага тэатра народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору філіяла ДУК “Гродзенскі РКІЦ”;
Лаўрэат ІІІ ступені – калектыў інструментальнай музыкі “Кушлянская капэла” ДУК “Смаргонскі РЦК”.
Намінацыя “індывідуальны выканаўца” (сольныя спевы, дуэты):
Лаўрэат І ступені – Марыя Мікілевіч і Уладзіслава Міклюкевіч, удзельніцы аматарскага аб’яднання “Сустрэча” філіяла “Нацкі культурна-краязнаўчы цэнтр” ДУК “Воранаўскі РЦКНТ”;
Лаўрэат ІІ ступені – Аліса Дзірвук, філіял “Наваельнянскі Дом культуры” ДУК “Дзятлаўскі РЦКНТ”;
Лаўрэат ІІІ ступені – Алена Пісар, Ханявіцкі сельскі філіял-клуб ДУК “Свіслацкі РЦКНТ”.
Намінацыя “фальклорны танцавальны калектыў” (побытавыя танцы):
Лаўрэат І ступені – узорны танцавальны калектыў “Зальвяначка” ДУА “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў”;
Лаўрэат ІІ ступені – фальклорны гурт “Крынічка” сельскага клуба “Азеркі” ДУ “Мастоўскі РЦК”;
Лаўрэат ІІІ ступені – узорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” аддзела культуры і вольнага часу “Дэмбраўскі сельскі Дом фальклору” ДУК “Шчучынскі РЦКНТ”.
Намінацыя “лепшы брэндавы сувенір”:
Лаўрэат І ступені – аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”;
Лаўрэат ІІ ступені – аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;
Лаўрэат ІІІ ступені – аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Намінацыя “лепшае асвячэнне фестывалю”:
Лаўрэат І ступені – Быльчынская Ліліяна Уладзіміраўна, метадыст ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў;
Лаўрэат ІІ ступені – Кузьма Валерыя Ігараўна, культарганізатар Луцкаўлянскага цэнтра культуры філіяла ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”;
Лаўрэат ІІІ ступені – Апякун Кацярына Уладзіміраўна, хормайстар народнага хора ветэранаў ДУ “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”.
Спецыяльныя намінацыі
“самабытнасць і адметнасць выканальніцкага стылю”:
народны фальклорны гурт “Крынічанька” ДУК “Свіслацкі РЦКНТ”.
“арыгінальнае адлюстраванне танцавальнай спадчыны свайго краю”:
аматарскае аб’яднанне “Эпатажны блюз” філіяла “Наваельнянскі Дом культуры”ДУК “Дзятлаўскі РЦКНТ”.
“дзейсная папулярызацыя абрадавых і святочных традыцый Гродзенскага Панямоння”:
народны фальклорны гурт “Вяргіня” аддзела культуры і вольнага часу “Ракавіцкі Дом культуры” ДУК “Шчучынскі РЦКНТ”.
“лепшая рэжысура раённай праграмы ў 1 туры”:
ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.
“за пераемнасць народных традыцый і інтэграцыю ў маладзёжнае асяроддзе”:
аматарскае аб’яднанне традыцыйнай культуры “Жыльвіціс” філіяла “Рымдзюнскі сельскі клуб-бібліятэка” ДУ “Астравецкі РЦКНТ”
“за самабытнасць акцёрскага майстэрства”:
Захар Сухоцкі, удзельнік ўзорнага фальклорнага калектыву “Скарбоначка” аддзела культуры і вольнага часу “Дэмбраўскі сельскі Дом фальклору” ДУК “Шчучынскі РЦКНТ”.
“лепшае адлюстраванне рэгіянальных традыцый у выстаўцы традыцыйных рамёстваў”:
аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.