У час абласнога мерапрыемства віншаванні і падарункі прымаюць равеснікі Прынёманскага краю, якія сёлета сустрэлі ці яшчэ сустрэнуць свой 75-гадовы юбілей.
На гэты раз калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці на чале з Ганнай Харлінскай накіраваўся ў Парэцкі сельскі савет. Тут да іх далучыліся прадстаўнікі сельскага выканаўчага камітэта, КСУП “Хвінявічы”, Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў.
– Сёння мы наведаем і павіншуем чатырох 75-гадовых юбіляраў, якія жывуць у аграгарадку Хвінявічы і вёсцы Парэчча, – расказаў старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка. – Усе яны шаноўныя людзі і равеснікі Гродзенскай вобласці. Гэта Міхаіл Іванавіч Жолудзеў, Дамініка Валяр’янаўна Філідовіч, Лявон Бярнатавіч Жукель, Мікалай Пятровіч Шыпіла.
З песнямі, падарункамі, кветкамі, шчырымі словамі віншаванняў артысты сектара і госці завіталі да кожнага юбіляра. Зычылі здароўя, шчасця, дабрабыту, плёну ва ўсіх справах, актыўнага даўгалецця і абавязкова – сустрэць наступны юбілей Гродзеншчыны. Нездарма ж абласная акцыя сімвалічна называецца “Нам яшчэ 75”.
Па матэрыялах Дзятлаўскайц раённай газеты “Перамога”: Ірына СТЫРНІК
Больш фота на афіцыйным сайце выдання (перайсці)