На беларускай, рускай, польскай, літоўскай, яўрэскай, украінскай, цыганскай, армянскай мовах гучалі шчырыя прывітанні і пажаданні сабраўшымся на свята.
Працавітасці і творчасці варанаўчанам не пазычаць! Гэта яскрава падкрэсліў конкурс на лепшы дажыначны сноп “Залатыя каласы”, а таксама конкурс на на лепшае нацыянальнае падвор’е. І ў першым, і ў другім конкурсах цяжка было вызначыць лепшых, але конкурс ёсць конкурс. Самы прыгажэйшы і багацейшы сноп падрахтавалі супрацоўнікі Місявічскага сельвыканкама. А самым пявучым і вясёлым падвор’ем прызнана ўкраінскае, на якое ласкава запрасілі работнікі Нацкай і Доцішскай устаноў культуры.
З задавальненнем паслухалі гледачы і песні ў выкананні народнях ансамбляў “Лявоны”, “Зараніца” і аматараў з усіх куточкаў Воранаўшчыны, дружна апладыравалі артыстам з Лідскага і Іўеўскага раёнаў. Воклічам “брава” былі сустрэты знакамітыя радунскія “Салавейкі” і шоу-балет “Феерыя” з Мінска.
Па матэрыялах сайта Воранаўская газета