Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны аркестр рускіх народных інструментаў

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь аркестр рускіх народных інструментаў установы адукацыі “Лідскі дзяржаўны музычны каледж”

Год стварэння: 1974

Мастацкі кіраўнік: Алена Эдуардаўна СЕЧКА

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублкі Беларусь аркестр рускіх народных інструментаў аб’ядноўвае навучэнцаў і выкладчыкаў Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Калектыў пастаянна займаецца стварэннем новых канцэртных праграм. З 2011 года калектыў вядзе актыўную асветніцкую дзейнасць, выступае з канцэртнымі і конкурснымі праграмамі на шматлікіх міжнародных мерапрыемствах за межамі Рэспублікі Беларусь (Украіна, Балгарыя, Францыя, Італія, Іспанія).

Рэпертуар калектыву складаецца з твораў беларускіх аўтараў (Дз.Смольскі, І.Лучанок, Я.Глебаў, В.Кузняцоў, Г.Ермачэнкаў і інш.), кампазітараў-класікаў (Дж.Вэрдзі, А.Пьяцола, Ж.Маснэ і іншых), апрацовак беларускіх, рускіх народных мелодый і кампазіцый нашых сучаснікаў. Традыцыйнае шматгадовае супрацоўніцтва з Мінскай духоўнай семінарыяй і Лідскім благачыннем паспрыяла стварэнню шэрагу сумесных праграм духоўнага накірунку.

На працягу апошніх гадоў калектыў атрымаў мноства ўзнагарод: дыплом лаўрэата І ступені абласнога агляду-конкурсу аматарскіх калектываў інструментальнага жанру (2010 год, 2016 год); дыплом лаўрэата I ступені XXII Міжнароднага конкурсу “Citta di Lanciano” (г. Ланчыяна, Італія, 2012 год); дыплом абсалютнага чэмпіёна World Grand Prix “Залаты Арфей”, дыплом лаўрэата Міжнароднага чэмпіяната па фальклору “World Folk 2013” (г. Несебр, Балгарыя, 2013 год); гран-пры Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Марафон талентаў у Еўропе” (г. Ларэт дэ Мар, Іспанія, 2014 год); дыплом фіналіста VIII Міжнароднага фестывалю мандаліннай і гітарнай музыкі (г. Рэмірэмонт, Францыя, 2015 год); дыплом фіналіста ХХХ Міжнароднага фестывалю моладзі (FIMU) (г. Бельфор, Францыя, 2016 год). У 2014 годзе калектыў аркестра быў узнагароджаны прэміяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры ў намінацыі “Музычнае мастацтва”.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь аркестр рускіх народных інструментаў – гэта сапраўдная творчая лабараторыя па выхаванню таленавітых музыкантаў, прадстаўнікоў беларускага інструментальнага выканальніцтва, носьбітаў айчыннай музычнай культуры.