У межах сустрэчы выступалі кіраўнікі і важныя асобы раёну, былі праслуханы даклады аб дзейнасці устаноў у межах пастаўленых планаў, падведзены вынікі і адзначаны дасягненні супрацоўнікаў і арганізацый.
Была адзначана і праца Іўеўскага музея нацыянальных культур як установы, якая выканала (і нават перавыканала!) запланаваныя паказчыкі. 📈
Асобна адзначылі паслугі супрацоўніцы музея Ірыны Іосіфаўны Нехвядовіч, якая атрымала ганаровую грамату за асабісты ўклад у дзейнасць установы.
Важнае месца на сустрэчы адводзілася пытанню адносна працы над расследаваннем генацыда беларускага народу. Дзейнасць музея ў гэтым напрамку прадставіла яшчэ адна супрацоўніца музея Пазняк Марына Пятроўна, галоўны захавальнік фондаў.
Іўеўскі музей нацыяльных культур ганарыцца сваімі дасягненнямі і абацяе падтрымліваць пэўны ўзровень у 2024 годзе і далей.