Творчество мастера по изготовлению музыкальных инструментов Марьяна Скрамблевича, аг. Одельск Гродненского района

Скрамблевич Марьян Антонович — уникальный мастер, который создаёт инструменты, издавна известные в Беларуси: дудочки, флейты, свирели, окарины в виде птиц и рыб, охотничьи рога и трембиты. На его дудочках играют в Белорусской академии музыки, Белорусском государственном университете культуры и искусств, ансамбле танца, музыки и песни «Белые росы» (г.Гродно).

Родился М.А.Скрамблевич в 1939 году в деревне Одельск Гродненского района в семье, где все имели тягу к музыке. Среди Скрамблевичей были даже органисты. Марьян Антонович сам виртуозно играет на гармони.

Более 20 лет Марьян Антонович занимается изготовлением деревянных музыкальных инструментов. Мастер работает с разными породами дерева: клёном, акацией, ясенем, черёмухой, сосной, дубом, рябиной и даже с индийским бамбуком. При изготовлении музыкальных инструментов мастер обычно колет дерево, чтобы оно не трескалось слоями. И ещё одно правило: Скрамблевич никогда ничего не вырезает из сердцевины древесины, потому что, как он говорит, дудки тогда не играют. Работает над каждым инструментом мастер довольно долго: меняет толщину стенок, величину отверстий, «шлифует» звук и тембр. Зато каждая его дудка имеет свою мелодическую окраску и приближена к природному колориту. На них можно передавать шум ветра и листвы деревьев, пение птиц.

Мастер постоянно совершенствует свое мастерство, создает новые оригинальные музыкальные инструменты. Его коллекция деревянных окарин — единственная в Европе.

Ни один областной праздник не обходится без участия мастера-музыканта. Он достойно представляет народное искусство Гродненщины на республиканских и международных выставках. Музыкальными инструментами Марьяна Скрамблевича интересуются не только в нашей стране, но и в Польше, Канаде, Франции, Германии, Австрии, Словакии.

Своими творческими достояниями М.А.Скрамблевич щедро делится с любителями и знатоками самобытных музыкальных инструментов. Совместно с сотрудниками ГУК «Гродненский областной методический центр народного творчества» издал методическое пособие для руководителей коллективов художественного творчества «Народные инструменты» (2005 г.)

Мар’ян Антонавіч Скрамблевіч нарадзіўся ў вёсцы Адэльск Гродзенскага раёна ў сям’і, дзе ўсе мелі прыхільнасць да музыкі. Ён сам віртуозна грае на гармоніку.

Больш за 30 гадоў Мар’ян Антонавіч займаецца вырабам драўляных музычных інструментаў. Пачынаў з мастацкай разьбы: пано, шкатулкі, вазачкі, іншыя ўжытковыя прадметы. Затым прыйшло жаданне спалучыць рамяство і музыку, але атрымалася не адразу. З цягам часу  пазнаў “музычныя здольнасці” розных парод дрэва. Зараз працуе з клёнам, акацыяй, ясенем, чаромхай, сасной, дубам і нават індыйскім бамбукам. Пры вырабе музычных інструментаў майстар звычайна коле дрэва, каб яно не трэскалася слаямі. І яшчэ адно правіла: Мар’я Антонавіч ніколі не выразае з сарцавіны драўніны, бо, як ён кажа, дудкі тады не граюць.

Майстар доўга працуе над кожным інструментам: мяняе таўшчыню сценак і велічыню адтулін, шліфуе гук і тэмбр. Таму кожная яго дудка мае сваю меладычную афарбоўку, набліжаную да прыроднага каларыту. На іх можна перадаваць шум ветрыку, лістоты дрэў і птушыныя спевы.

Пасля выхаду на пенсію Мар’ян Антонавіч з горада вярнуўся ў бацькоўскую хату, што ў  Адэльску Гродзенскага раёна. Працуе ў мясцовым цэнтры культуры і народнай творчасці, дзе месціцца двухпакаёвы музей драўляных музычных інструментаў. Яго калекцыя драўляных акарын – адзіная ў Еўропе. Майстар увесь час удасканальвае сваё майстэрства, стварае новыя арыгінальныя музычныя інструменты. Яго музычныя інструменты гучаць у многіх аматарскіх і прафесійных мастацкіх калектывах Рэспублікі Беларусь.

У 2005 годзе за значны асабісты ўклад у развіццё народнай творчасці і традыцыйных рамёстваў М.А. Cкрамблевіч стаў лаўрэатам прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “народны майстар”.

У 2012 годзе творчасць майстра па вырабу музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

У 2016 годзе Скрамблевічу Мар’яну Антонавічу нададзена званне “Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна”, а яго імя занесена ў “Кнігу славы Гродзенскай вобласці”.

Па выніках 2020 года — лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.