Семінар-практыкум “Адраджэнне побытавых танцаў. Традыцыі. Сучаснасць” прайшоў у Лідскім раёне

26 красавіка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў семінар-практыкум “Адраджэнне побытавых танцаў. Традыцыі. Сучаснасць”.

На майстар-класах былі прадстаўлены і развучаны рэгіянальныя побытавыя танцы аг. Ваверка, аг. Мажэйкава, аг. Ганчары, аг. Беліца Лідскага раёна: “Кракавяк з падбіўкай”, “Каханачка”, “Падыспань”, “Беліцкая полька”.

Ганаровым госцем на семінары стала носьбіт традыцыйнай культуры аг. Ваверка Ясюкайціс Тэрэза Юзэфаўна (1938 г.н.), якая распавяла пра тое, як ладзілі вечарыны ў гады яе маладосці, і, вядома, правяла майстар-клас па побытавых танцах.

Падчас круглага стала абмяркоўваліся надзённыя пытанні фальклорнага жанру, пытанні падрыхтоўкі танцавальных пар да ўдзелу ў Х Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”, які адбудзецца сёлета ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці. У якасці запрошаных удзельнікаў на семінары выступалі спецыялісты аддзела традыцыйнай культуры Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.