Абласная выстаўка “Нам засталася спадчына”

Абласная выстаўка “Нам засталася спадчына” сёння пачала сваю работу ў Гродзенскім АМЦНТ .

Адкрыла выстаўку намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама – Куратчык С.В., з прывітальным словам да гасцей і наведвальнікаў звярнулася дырэктар АМЦНТ Хільмончык К.В., а ўсе госці атрымалі асалоду ад этнаграфічных спеваў і майстар-класа па прадзенні ад удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Жыльвіціс” філіяла “Рымдзюнскі сельскі клуб-бібліятэка” Астравецкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці”, навучыліся плесці кашы ад майстра па лозапляценні Аляксандра Галянды з Зэльвенскага раёна. Захавальніцы традыцыйнай народнай культуры Шчучынскага раёна Вольга Каранкевіч і Таццяна Лебядзевіч рассказалі пра сваю працу па адраджэнні рэплік традыцыйных касцюмаў!

У экспазіцыі выстаўкі “Нам засталася спадчына” прадстаўлены багаты рэгіянальны этнаграфічны матэрыял: прадметы побыту XIX-XX стагоддзя, адзенне, абутак. Значнае месца ў экспазіцыі выстаўкі займаюць разнастайныя вырабы ткацтва: посцілкі, дываны, андаракі, ручнікі, абрусы, паясы, а таксама падвойныя дываны в. Гудзевічы Мастоўскага раёна, якія атрымалі назву “гродзенскіх” і белаўзорыстае ткацтва Панямоння.

Выстаўка будзе працаваць да 9 чэрвеня. Запрашаем усіх дакрануцца да гісторыі жыцця, адчуць дыханне глыбокай даўніны, і канечне ж, спазнаць гісторыю рэдкіх рамёстваў.