Абласны семінар-практыкум кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў

Для кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў у рамках абласнога фестывалю народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы” прайшоў абласны семінар-практыкум кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў па тэме: “Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця аматарскага тэатра. Выкарыстанне сучасных тэхналогій”.

Для ўдзельникаў семінара прайшлі майстар-класы мастацкага кіраўніка народна тэатра гумару “Канкан” і народнага маладзёжнага тэатра эстрадных мініяцюр “Кантры ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”- Сяліцкага В. Ф; мастацкага кіраўніка народнага лялечнага тэатра “Батлейка” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” — Вашкевіч І.І.

Тэмы “Дзейсны аналіз як аснова стварэння спектакля” і “Сучасная драматургія”  раскрылі загадчык кафедры рэжысуры, дацэнт тэатральнага факультэта УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”, старшыня экспертнай камісіі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі – Катавіцкі В.У. і выкладчык тэатральных дысцыплін УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”Пятроўская М.А.

Семінарысты прагледзелі спектакль “Маленькая Ведьмочка” па матывах аповесці О. Пройслера ў выкананні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага музычна-драматычнага тэатра “Гарадзенскі званочак” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”. Пасля спектакля, аб асаблівасцях работы з дзіцячым музычна-драматычным калектывам расказалі рэжысер і харэограф гэтага калектыву — Сафронава Г.У., а таксама педагог па вакалу Цямчык Т.Г.

Галерея не найдена!