Ад Камісіі па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Камісія па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці разглядзела матэрыялы па работах, творах і кандыдатах, якія вылучаны на саісканне прафсаюзных прэмій 2019 года, і паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на саісканне прэмій ў намінацыі “За творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва” дапушчаны  5 удзельнікаў.

Сярод іх – Алена Шунейка – майстар па ткацтву ДУК “Гродзенскі АМЦНТ” – за стварэнне міні-габеленаў “Фарны касцёл XVII-XVIII ст.”, “Бернардынскі касцёл XVI-XVIII ст.”, “Каложская царква XII ст.”, “Панарама г.Гродна паводле гравюры Т. Макоўскага XVII ст.” (2016 г.), габелена “Гродзенская ратуша, 1784” (2017-2018 гг.).