Адбылося адкрыццё справаздачнай выстаўкі “Майстры Пушчанскага краю” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

20 верасня 2018 года ў выставачнай зале ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”  адбылося адкрыццё справаздачнай выстаўкі “Майстры Пушчанскага краю” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

На выстаўцы прадстаўлена каля 100 работ майстроў народнай творчасці Свіслацкага раёна: салома- і лозапляценне, ганчарства, кераміка, карункапляценне, пляценне паясоў, выцінанка, пісанка і інш. Разам з тым экспазіцыю выстаўкі дапаўняюць работы з этнаграфічнай калекцыі аддзела рамёстваў, якая папаўнялася на працягу 10 гадоў. Усе экспанаты этнакалекцыі (посцілкі, дываны, ручнікі) былі набытыя супрацоўнікамі цэнтра ў працэсе этнаграфічных экспедыцый па свіслацкім краі.