Міжнародны фестываль “Калейдаскоп талентаў. Лета 2019” сёлета аб’яднаў каля паўтысячы таленавітых артыстаў з Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны і Беларусі. Шчучынскія артысты зноў на п’едэстале!
Народны ансамбль беларускай песні “Медуніцы” стаў лаўрэатам I ступені. Шчучынцы атрымалі і яшчэ адну ўзнагароду – спецыяльны прыз “За асабісты ўклад у развіццё культуры і мастацтва” . У падарункі артыстам – сертыфікаты на ўдзел у прэстыжных конкурсах.
Гучна заявілі пра сябе таленавітыя салісты – Дзмітрый Паноў і Дзімітрый Паварга, якія сталі лепшымі ў сваіх намінацыях. А Вікторыя Даўгашэя стала лаўрэатам II ступені.
Шчучынцы прызналіся, што паездка пакінула цудоўныя ўражанні. Ім запомнілася сустрэча з бурмістрам горада, экскурсіі, сяброўскія сустрэчы… Нягледзячы на тое, што конкурс праходзіў у Польшчы, моўнага бар’ера артысты не адчувалі. Можа таму, што песня, як сяброўства, не ведае межаў?
Дарэчы, у фестывалі прыняла ўдзел і ўзорнай студыі “Апрель” ПТДіМ Паліна Бекіш (педагог Святлана Іванаўна Аляксеева). Паліна стала лаўрэатам I ступені, прыняла ўдзел у Гала-канцэрце і атрымала яшчэ адзін спецыяльны дыплом – “За талант и высокий исполнительский уровень” з рук бурмістра г. Жывец.
Па матэрыялах Шчучынскай раённай газеты “Дзянніца”: Ганна КАСПЕР (фота аўтара)