Беларускаму мастацтву выцінанкі нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь

Выцінанка – гэта мастацтва выразання карункавых узораў з паперы, якое набыло шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. як спосаб аздаблення інтэр’еру традыцыйнага жылля і было адноўлена як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў канцы XX ст.

Стылістыка сучасных выцінанак надзвычай багатая і разнастайная. Сярод іх вылучаюцца характэрныя ўзоры сучаснага народнага мастацтва, творы звычайнага аматарства і самадзейнасці, а таксама творы прафесійнай графікі і дызайну. Адметнай асаблівасцю сучаснага беларускага мастацтва выцінанкі з’яўляецца адыход ад практычных утылітарна-дэкаратыўных функцый з адначасовым набыццём уласнай мастацкай самакаштоўнасці.

На пачатку 2021 года ў Гродзенскай вобласці носьбітамі мастацтва выцінанкі з’яўляюцца 12 майстроў. Сярод іх – Аўчыннікаў Аляксандр Фёдаравіч з г.Гродна і Клімко Наталля Аляксандраўна з г.Навагрудка, якія маюць ганаровае званне “народны майстар Рэспублікі Беларусь”, чые вырабы характарызуюцца арганічным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту народа, маюць выразную нацыянальную самабытнасць і мастацкую вартасць. Выцінанка традыцыйнага тыпу для аздаблення жылля, вокнаў, покуці і сакральных прадметаў, якія ўвасабляюць даўнія мясцовыя традыцыі, прадстаўлена ў Навагрудскім раёне.

Згодна з Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2021 №25 аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і катэгорыі “Б” элементу “Беларускае мастацтва выцінанкі” арэалам бытывання элемента ў Гродзенскай вобласці з’яўляюцца: г. Гродна, пас. Гудагай Астравецкага раёна, г.п. Воранава, в. Каробчыцы Гродзенскага раёна, г.п. Карэлічы, г. Ліда, г. Масты, г.Навагрудак, в.Сакольнікі Свіслацкага раёна, г.Слонім.

У Гродзенскай вобласці і надалей будуць ажыццяўляцца меры па захаванні, распаўсюджванні і папулярызацыі дадзенага праяўлення творчасці чалавека.

г. Гродно

Гродзенскі раён

г. Масты

г. Навагрудак

г.п. Воранава

Астравецкі раён

г. Ліда

Свіслацкі раён

г. Слонім

г.п. Карэлічы