Дзень рыбака адзначылі ў Слонімскім раёне

У аграгарадку Драпава Слонімскага раёна 10 чэрвеня прайшоў Дзень рыбака. Гасцей свята чакала тэатралізаванае прадстаўленне Рыбалкагэта клёва, шмат песень, скокаў і, вядома, юшка са свежай рыбы.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася Галіна Васільеўна Данільчык, начальнік аддзела культуры Слонімскага райвыканкама.

Герой старажытнарымскай міфалогіі, бог мораў Няптун, які з’явіўся на свяце, пасвяціў удзельнікаў спаборніцтваў у рыбаловы і пажадаў “ні хваста ні лускі”. Асаблівае месца на мерапрыемстве занялі спаборніцтвы па рыбнай лоўлі, удзел у якіх прынялі 40 рыбакоў.

Пераможцаў вызначалі па вазе ўлову. Для юных удзельнікаў свята быў арганізаваны конкурс русалак “Моднае лета – 2018”. Юныя прыгажуні дэфілявалі перад журы і пакаралі сэрцы прысутных.

Больш фота на сайце газеты «Слонімскі веснік» (перайсці)