Фальклорная праграма “Сымоніха і Лявоніха запрашаюць” аб’яднала жыхароў аг. Суботнікі Іўеўскага раёна

7 снежня аддзел культурна-масавай і асветнай работы аг. Суботнікі запрасіў мясцовых жыхароў на фальклорную праграму “Сымоніха і Лявоніха запрашаюць”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках культурна-творчага праекта для пажылых людзей Людзі пажылыясэрцам маладыя.

У клубе наведвальнікаў чакаў цікавы і захапляльны адпачынак. На сцэне, упрыгожанай у народным стылі, выступалі удзельнікі фальклорнага ансамбля, тэатральна-драматычнага калектыву. Вядучыя ў вобразе вясковых суседак сыпалі жартамі. Усіх прысутных захапілі народныя песні, гумарыстычныя дыялогі, мініяцюры. На танцавальным майстар-класе многія з задавальненнем выконвалі танцы народнага побыту. Наведвальнікі атрымалі вялікую асалоду ад вясёлага, цікавага і змястоўнага культурнага мерапрыемства.