СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ!

Пад час выніковай калегіі упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама у фае аблвыканкама размясцілася ✅выстаўка творчых дасягненняў аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, майстроў народнай творчасці, а тасама асобных спецыялістаў сферы культуры, поспехі якіх былі адзначаны на рэспубліканскім і міжнародным узроўні па выніках 2023 года.

💥Выстаўка была падрыхтавана супрацоўнікамі АМЦНТ пры падтрымцы гісторыка- археалагічнага музея…

ГАНАРЫМСЯ КАЛЕГАЙ

На справаздачнай выстаўцы падчас выніковай калегіі была прадстаўлена і калекцыя габеленаў у тэхніках падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва ✅ШУНЕЙКА АЛЕНЫ ФЕЛІКСАЎНЫ, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2023 год), носьбіта элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Творчасць майстра па вырабу габеленаў у традыцыях падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва”.