ФОТАЗДЫМКІ З ЭКСПЕДЫЦЫЙ ЛЯВОНА БАРАЗНЫ

Сябры, вашай увазе трэцця частка цыкла віртуальных выстаў, прысвечаных творчасці мастака, этнографа і грамадскага дзеяча Лявона Цімафеевіча Баразны. Чалавека, які цалкам прысвяціў сябе Беларускаму Адраджэнню. Ён выдаў першы ў краіне сістэматызаваны альбом па беларускаму народнаму аддзенню, першы альбом па арнаменту пэўнага геаграфічнага рэгіёна (Палесся). Правёў глыбокі аналіз спадчыны Францыска Скарыны і падрыхтаваў першую грунтоўную публікацыю аб працах першадрукара. Працаваў у галіне народнага сцэнічнага касцюма, апрануўшы больш за 25 спеўна-танцавальных калектываў (у тым ліку «Песняроў»).
У гэтай частцы мы публікуем ФОТААРХІЎ майстра, падборку па этнаграфічнай тэматыцы. Усе матэрыялы ласкава прадастаўлены для публікацыі сям’ёй мастака і Гарадзенскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці. Фотаздымкі зробленыя ў этнаграфічных экспедыцыях 60-80-х гадоў па розных рэгіёнах краіны. Мы адабралі самыя яркія і цікавыя выявы, якія раней ніколі не публікаваліся.

Крыніца: «Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах» (Facebook)