Гродзенская вобласць пашырыла спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Мясцовы танец “Дэмбраўская кадрыля” Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці” нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб неабходнасці надання статусу было прынята 5 сакавіка 2019 года на паседжанні Беларускай Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.