Как в Гродно создают гобелен к 75-летию Победы (видео)

У Гродне працягваецца работа над габеленам у гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Алена Шунейка і Юлія Барадзіна, супрацоўніцы абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, працуюць у традыцыях “аднабаковага” перабору на ўнікальных кроснах. Майстрыхі пачалі ткаць габелен з сярэдзіны лютага. Сёння ўжо гатовы 32 сантыметры вырабу. У выніку павінна атрымацца палатно памерам паўтара на два метры. Як ідзе працэс ткацтва, глядзіце ў відэасюжэце tvgrodno.by