“Кот і Ліса”для маленькіх тэатралаў. У аг. Геранёны Іўеўскага раёна адбылася прэм’ера спектакля дзіцячага лялечнага калектыву “Казка”

У аддзеле культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Геранёны маленькіх гледачоў сабраў дзіцячы лялечны калектыў  “Казка”. Лялечны тэатр мае вялікі творчы вопыт, неаднаразова выступаў у нашым раёне і другіх раёнах нашай вобласці. Прымаў удзел у раённых і абласных аглядах тэатральных калектываў. Мастацкім кіраўніком калектыва з’яўляецца неардэнарная, творчая  асоба Уладзіслава Лянгінаўна Грынюк. Яна заўсёды знаходзіць цікавыя рэжысёрскія рашэнні для пастаноўкі сваіх спектакляў. Вось і ў гэты раз яна прапанавала гледачам цікавы спектакль па матывам беларускай народнай казкі “Кот і Ліса”.

Читать полностью: https://ivyenews.by/novosti/kultura/9858-kot-i-lisa-dlya-malenkikh-teatrala-u-ag-geranjony-adbylasya-prem-era-spektaklya-dzitsyachaga-lyalechnaga-kalektyva-kazka.html
«Іўеўскі край»