Анлайн-выстава, прысвечаная творчасці мастака і этнографа Лявона Баразны

Сябры, вашай увазе — чацвертая анлайн-выстава, прысвечаная творчасці мастака і этнографа Лявона Баразны. Альбом “Тканіны Гарадзеншчыны” створаны па ўзорах ткацкіх вырабаў, зафіксаваных у экспедыцыях 1960-х гадоў. Матэрыялы для публікацыі прадастаўлены Гродзенскім абласным цэнтрам народнай творчасці, дзе сам Лявон Баразна працаваў шмат гадоў.
Цікавая сама падача традыцыйных малюнкаў – замаляваны толькі асноўны фрагмент тканага дывана (посцілкі), з якога “набіраецца” уся вялікая кампазіцыя. Сабраны ў альбоме матэрыял выкарыстоўваўся аўтарам у тым ліку для стварэння адзення спеўна-танцавальных калектываў.
Каб разнастаіць “онлайн-экспазіцыю”, акрамя графікі Лявона Баразны, мы дадалі тэматычныя фотаздымкі з ягоных экспедыцый.
Прыемнага прагляду!

Фотаальбом можна пабачыць у групе Музея у Фэйсбуку па спасылцы @musejraubichy