Гасцей свята «Бераст-Фэст. Купальская ноч запрашае!» у Бераставіцы шчыра прывіталі Бераст і Тавіца.
Святочнае дзейства на галоўнай сцэне Лідскага раёна адкрыў гусляр і пад музыку сапраўднай ліры пачаў аповед пра святкаванне Купалля нашымі продкамі. Затым эстафету перанялі спадарыня Купаліна і спадар Купала, якія запрашалі вадзіць карагоды і гуляць у народныя гульні. Спадарыня Зельніца дапамагала варажыць на вяночках і правяла конкурс на самы прыгожы вянок на свяце.
Госці свята у Навагрудку разам з артыстамі вадзілі карагод пад купальскія песні, удзельнічалі ў конкурсах і, вядома ж, узялі ўдзел у традыцыйным абрадзе пускання вянкоў на ваду.
У Свіслачы свята пачалося з тэатралізаванага прадстаўлення «Купальскія забавы», дзе ўсе жадаючыя закружыліся ў купальскіх карагодах і паўдзельнічалі ў розных абрадах нашых продкаў.
Выступленне мінскага ансамбля “Гуляй, казак!”, песні шчучынскіх артыстаў, тэатралізаванае прадстаўленне, конкурсы, гульні і дыскатэка – усё гэта стварыла па-сапраўднаму святочны настрой шчучынцам и гасцям раённага цэнтра.