Купалле на Гродзеншчыне

Галоўным летнім святам народнага календаря з’яўляецца Купалле. Яшчэ нашы продкі верылі ў летні дзень сонцастаяння і дзякавалі Сонцу, Вадзе і Зямлі за ўраджай года. У купальскую ночь з 6 на 7 ліпеня развадзілі вогнішча, праз якія скакалі і дзяўчаты і хлопцы, шукалі папараць-кветку, варажылі. Так і на Гродзеншчыне з года ў год падтрымліваецца народная традыцыя, людзі збіраюцца разам, каб весела адсвяткаваць Купалле. 

🌀 Гасцей свята «Бераст-Фэст. Купальская ноч запрашае!» у Бераставіцы шчыра прывіталі Бераст і Тавіца. 

🌿 Разам з традыцыйнымі з года ў год купальскімі абрадамі і забавамі ў Ваўкавыску ўпершыню прайшоў конкурс «Міс Купальская ноч». 

🌀У Воранава запрасілі Іванаў, якія прыйшлі на свята, запаліць купальскае вогнішча-сімвал любові, светлых надзей на будучыя дні і ачышчэння ад усялякіх хвароб. 
🌿 На свяце адзінства фальклору і прыроды «Августовские берега» у Гродзенским раёне можна было знайсці сабе жаніха ці нявесту. 

🌀 Дзяўчыны з Зэльвы добра ведаюць адну з прыкмет – як правядзеш купальскую ноч, такі і год будзе, таму плялі і ўпрыгожвалі вянкі кветкамі, галінкамі бярозы і дуба, выбіралі сабе пару. А затым адгадвалі зёлкі, з якімі завітала на пляцоўку спадарыня-траўніца. За кожны правільны адказ і за прыгожы вянок пераможцы атрымалі прызы. 

🌿  Святочнае дзейства на галоўнай сцэне Лідскага раёна адкрыў гусляр і пад музыку сапраўднай ліры пачаў аповед пра святкаванне Купалля нашымі продкамі. Затым эстафету перанялі спадарыня Купаліна і спадар Купала, якія запрашалі вадзіць карагоды і гуляць у народныя гульні. Спадарыня Зельніца дапамагала варажыць на вяночках і правяла конкурс на самы прыгожы вянок на свяце. 

🌀 Госці свята у Навагрудку разам з артыстамі вадзілі карагод пад купальскія песні, удзельнічалі ў конкурсах і, вядома ж, узялі ўдзел у традыцыйным абрадзе пускання вянкоў на ваду. 

🌿 У Свіслачы свята пачалося з тэатралізаванага прадстаўлення «Купальскія забавы», дзе ўсе жадаючыя закружыліся ў купальскіх карагодах і паўдзельнічалі ў розных абрадах нашых продкаў. 

 🌀Выступленне мінскага ансамбля “Гуляй, казак!”, песні шчучынскіх артыстаў, тэатралізаванае прадстаўленне, конкурсы, гульні і дыскатэка – усё гэта стварыла па-сапраўднаму святочны настрой шчучынцам и гасцям раённага цэнтра. 

Купальская ноч – гэта час цудаў. Верце ў цуды і яны абавязкова спраўдзяцца!