КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» у клубе майстроў «Скарбніца» праведзена пазнавальная праграма «Іўеўскія традыцыі да свята Вялікадня». Старэйшыя ўдзельнікі аб’яднання дзяліліся ўспамінамі дзяцінства як святкавалі Вялікдзень на Іўеўшчыне з маладым пакаленнем: упрыгожвалі вербы, роспіс яек у тэхніцы «пісанка», вялікоднымі гульнямі і звычаямі.