10 жніўня ў аграгарадку Цырын “Мядовы фэст” трэці год запар сабраў аматараў мёду. На фестывалі былі дарагія сябры нашага свята – пчаляры, якія пацешылі прысутных сваім мастацтвам. Таксама ўвазе гасцей былі падрыхтаваны алея майстроў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці Карэліцкага раёна “Творчы вулей”, кірмаш-выстава мёду, кулінарная пляцоўка “Нам тут мёдам намазана”, пляцоўкі “Кніжны рой” і “Фота-вулей”.
На свяце госці маглі аддаць свой голас за самы, на іх погляд, смачны мёд Бортніка. Той мёд, які набраў самую вялікую колькасць галасоў, атрымаў званне “Чэмпіён смаку – 2019”. Прагаласаваць за той ці іншы мёд можна было, прадэгуставаўшы яго.
З канцэртам выступілі госці фестываля – вакальны ансамбль “Варажэя” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы агр. Ліпнішкі Іўеўскага раёна.
Напрыканцы вядучы зазначыў, што свята атрымалася вельмі салодкім, і пажадаў, каб жыццё было такім жа салодкім, як мёд, выдатным, як світанак, доўгім і бясконцым, як Сусвет!
Па матэрыялах сайта Карэліцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці