Настрой – цудоўны! У Дзятлаве адбыўся фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”

Атмасфера цяпла, дабрыні, добразычлівасці панавала ўчора ў Дзятлаве.

1.jpg
2.jpg

Ужо чацвёрты год запар фестываль, які палюбіўся дарослым і дзецям, збірае разам на творчых і спартыўных пляцоўках сем’і, якія з задавальненнем дэманструюць свае ўменні, крэатыў, майстэрства ўзаемаразумення і ўпэўнена ідуць да сумесных рэкордаў і перамог, каб у чарговы раз пацвердзіць, што галоўны прынцып іх сямейных адносінаў: адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго.

3.jpg
4.jpg

За час існавання адметны раённы праект палюбіўся дзятлаўчанам і гасцям горада яшчэ і за тое, што на “Зецельскім фэсце” кожны можа знайсці для сябе адпачынак па душы, расказвае карэспандэнт газеты «Перамога». Удзельнікаў чакаюць гульні і забавы, бяспройгрышныя латарэі і сувеніры ручной работы ад рамеснікаў і майстроў нашага раёна. А малеча сёння атрымае вялікую радасць ад надзіманых горак, атракцыёнаў, каруселяў і салодкіх прысмакаў на любы густ.

5.jpg
6.jpg
7.jpg

Урачыстае адкрыцё свята адбылося на плошчы 17 Верасня. З вітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей фестывалю звярнуўся намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч.

8.jpg

– “Зецельскі фэст” стаў добрай традыцыяй на Дзятлаўшчыне. Гэты фестываль прысвечаны самаму дарагому і каштоўнаму ў жыцці кожнага чалавека – сям’і. Дзякуючы сям’і расце і развіваецца наша дзяржава, мацнее яе дабрабыт, бо ў сям’і зараджаецца жыццё чалавека, ідзе фарміраванне грамадзяніна нашай краіны.Са словамі асаблівай удзячнасці і павагі я звяртаюся да шматдзетных сем’яў, сем’яў, якія гадуюць прыёмных дзяцей. Яны аддаюць частачку свайго сэрца, каб гэтыя дзеткі адчувалі сябе аднолькавымі з іншымі сваімі равеснікамі. Усім сем’ям, якія сёння ўдзельнічаюць у конкурсах, жадаю крэатыву, творчасці, каб яны прадэманстравалі свае напрацоўкі, традыцыі, падзяліліся вопытам сямейнага выхавання. Жадаю ўсім моцнага задроўя, шчасця, дабрабыту, цяпла сямейнага ачага, каб паміж вамі заўжды панавала ўзаемаразуменне.

9.jpg

11.jpg

10.jpg

13.jpg

14.jpg

З вуснаў вядучых свята Наталлі Маліноўскай і Чэслава Свіба прагучала шмат цёплых і мудрых слоў аб сям’і і сямейных каштоўнасцях. Таксама яны паспрабавалі адшукаць формулу сямейнага шчасця, а дапамагалі ім у гэтым самыя вопытныя сямейныя пары, якія сёлета адсвяткавалі юбілеі сумеснага жыцця.

16.jpg

17.jpg

25 гадоў разам пражылі і спраўляюць “сярэбранае вяселле” сем’і Надзеі і Юрыя Марцінчыкаў, Валянціны і Юрыя Аблажэяў, Святланы і Анатоля Жылінскіх, Таццяны і Дзямітрыя Лупачаў, Таццяны і Сяргея Свяцецкіх. Усе гэтыя пары былі запрошаны на чырвоную дарожку, каб пачуць самыя шчырыя віншаванні ад землякоў, родных, сяброў і атрымаць кветкі і падарункі ад арганізацый, дзе працуюць.

18.jpg

19.jpg

20.jpg

Яшчэ большы адрэзак жыцця – 50 гадоў – крочаць поруч сем’і “залатых” юбіляраў нашага раёна. Гэта Валерый і Наталля Петрыкевічы, Георгій і Ніна Балькоўскія. Паўвека разам навучылі іх берагчы сямейнае шчасце. Сакрэтамі сямейнага ладу з удзельнікамі фестывалю падзяліліся Валерый і Наталля Петрыкевічы, а падарункі залатым юбілярам уручалі дзятлаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў і галіновая прафсаюзная пярвічка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.

21.jpg

23.jpg

24.jpg

25.jpg

26.jpg

28.jpg

Яшчэ даўжэйшы сямейны шлях – 60 гадоў – прайшлі разам Марыя і Антон Варганы. Нядаўна гэта пара адсвяткавала брыльянтавае вяселле. Каб далейшае жыццё было такім жа светлым, як сённяшняе свята, ім жадалі вядучыя, а падарункі ўручылі прадстаўнікі КСУП “Хвінявічы”, дзе раней працавалі юбіляры.

29.jpg

30.jpg

31.jpg

Самыя цёплыя віншаванні на “Зецельскім фэсце” прагучалі для шматдзетнай сям’і Касцюк, дзе гадуюцца чацвёра сыноў і дачушка. Падарунак ім ўручыў старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, а салодкі падарунак – КСУП “Войневічы”.

32.jpg

Адметна, што “Зецельскі фэст” мае не толькі добрыя традыцыі ўшаноўваць тых, хто разгадаў сакрэты сямейнага ладу, але і сваю ўласну “Кнігу Летапіс”, куды штогод заносяцца прозвішчы сем’яў-пераможцаў. Сёлета яна зноў паоўніцца новымі запісамі.

І можна не сумнявацца, што такія цёплыя святы, як раённы фестываль сямейнага адпачынку будуць з года ў год папаўняць сэрцы нашых землякоў самымі цудоўнымі эмоцыямі, вучыць дзяцей і дарослых цаніць і беражліва захоўваць сямейныя традыцыі і каштоўнасці, мацаваць духоўную сувязь паміж пакаленнямі, а, значыць, вучыць нас з павагай адносіцца да ўсяго светлага і шчырага, што пакінулі ў спадчыну нашы продкі.

33.jpg