24 чэрвеня ў аграгарадку Луцкаўляны Гродзенскага раёна прайшло свята малака, на якое прыйшло каля тысячы чалавек.
Старшыня СВК ім. Дзеньшчыкова Васіль Свірыд раздаваў грашовыя прэміі і падарункі тым, хто вызначыўся ў сферы жывёлагадоўлі. А супрацоўнікі ААТ “Молочный мир” налівалі напой на малочнай сыроватцы і частавалі ёгуртамі ўсіх жадаючых.
Мерапрыемства праходзіць трэці год. Па традыцыі на яго прыходзяць бацькі з дзецьмі. Для малых арганізоўваюць масу забавак: ад батута і каруселяў да аквагрыма і бяспройгрышнай латарэі. Мамы і таты са сваімі дзецьмі елі папкорн і салодкую вату, слухалі выступленні артыстаў і нават танчылі.