Падведзены вынікі абласнога дыстанцыйнага конкурсу народных тэатральных калектываў Гродзенскай вобласці

У Гродзенскай вобласці існуе даўняя і багатая традыцыя аматарскага тэатральнага мастацтва. На працягу чвэрці стагоддзя раз у два гады ў Лідзе праводзіцца абласны фестываль народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы”. Сёлета доўгачаканае свята аматараў Мельпамены з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі было адменена, але яго пастаянныя арганізатары, спецыялісты Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, прапанавалі тэатральным калектывам не менш цікавую альтэрнатыву – конкурс у анлайн-фармаце.

На думку метадыста па тэтральным жанры Аліцыі Рабцавай, аматарскія калектывы заўсёды маюць патрэбу ў выступленнях, творчым росце, стымуляванні, каб традыцыі, якія выгадавалі цэлую плеяду прафесіяналаў, ні ў якім разе не абрываліся.

Заяўкі на ўдзел у дыстанцыйным конкурсе народных тэатральных калектываў прыйшлі з Ашмянскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Лідскага, Навагрудскага, Шчучынскага, Смаргонскага, Іўеўскага, Свіслацкага, Мастоўскага, Зэльвенскага раёнаў і г. Гродна. На перамогу прэтэндавалі 17 пастановак, сярод якіх – спектаклі па матывах твораў нацыянальнай і сусветнай драматургіі, а таксама аўтарскія работы. 30 cнежня адбылося падвядзенне вынікаў творчага спаборніцтва.

Віншуем пераможцаў!!! Дзякуем усім за ўдзел!

І МЕСЦА

журы аднадушна прысвоіла НАРОДНАМУ ЛЯЛЕЧНАМУ ТЭАТРУ “БАТЛЕЙКА” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – ІРЫНА ВАШКЕВІЧ. Калектыў паказаў спектакль “Казіная хатка” (па матывах рускай народнай казкі “Козья хатка”).

ІІ МЕСЦА

  • народны тэатр “Памфлет” ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Тамара Саляхава;
  • народны драматычны калектыў “Скрыжаванне” філіяла “Роскі Дом культуры” ДУК “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Ірына Семяняка;
  • Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр драмы і камедыі “Славуціч” ДУК “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры”, мастацкі кіраўнік – Кацярына Клімчук. 

ІІІ МЕСЦА

  • народны лялечны тэатр “Батлейка” сектара культуры і дасуга  “Залескі дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр  культуры”, мастацкі кіраўнік – Таццяна Несцюрына;
  • народны тэатральны калектыў “Магія гульні” ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Марына Хамяня;
  • народны маладзёжны музычна-драматычны тэатр “Гарадзенская надзея” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”, мастацкі кіраўнік – Алег Саладуха. 

СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ДЫЛОМЫ

  • “За ўдалае ўвасабленне беларускай драматургіі” – народны драматычны тэатр аддзела культуры і вольнага часу “Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці”  ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Аляксандр Чучва;
  • “За развіццё і захаванне беларускага абраду” – народны паэтычны тэатр “Волат” аддзела культуры і вольнага часу  “Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці” ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Ірына Шандроха;
  • “За адраджэнне і папулярызацыю твораў беларускай драматургіі” – народны драматычны калектыў аддзела культурна-масавай і асветнай работы аг.Трабы ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, мастацкі кіраўнік – Міхаіл Калышка;
  • “За ўдалы акцёрскі ансамбль” – народны тэатральны калектыў ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”, мастацкі кіраўнік – Валянціна Гаўрылава;
  • «За лепшую сцэнаграфію» – народны драматычны калектыў “Скрыжаванне” філіяла “Роскі Дом культуры” ДУК “Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Ірына Семяняка;
  • “За лепшую жаночую ролю” Тамара Саляхава (народны тэатр “Памфлет” ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”);
  • “За лепшую мужчынскую ролю” – Аляксей Лукша (народны тэатр “Памфлет” ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”);
  • “За лепшую жаночую ролю другога плана” – Марына Хамяня (народны тэатральны калектыў “Магія гульні” ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”);
  • “За лепшую мужчынскую ролю другога плана” – Канстанцін Варабей (народны драматычны калектыў аддзела культурна-масавай і асветнай работы аг.Трабы ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”).
  • “За яскравую ігру” – Лілія Кучарава і Вячаслаў Шаўцоў (народны драматычны калектыў ДУК “Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”)
  • “За яскравую ігру” –  Аляксандр Чучва (Народны драматычны тэатр аддзела культуры і вольнага часу  “Астрынскі Дом культуры і тэатральнай  творчасці”  ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”)

ДЫПЛОМЫ “ЗА ЎДЗЕЛ”

  • народны клуб аматараў тэатра “Мудрость Плюс” ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Іна Гайба;
  • народны драматычны калектыў “Тэатрал” Любчанскага гарадскога дома культуры ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Наталля Крапівіна;
  • народны тэатр “Бераг” філіяла “Мінойтаўскі культурна-дасугавы цэнтр” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Святлана Чайко;
  • народны драматычны калектыў ДУК “Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”, мастацкі кіраўнік – Наталля Матвейчык;
  • народны драматычны тэатр ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”, мастацкі кіраўнік – Людміла Спірыдонава;
  • народны драматычны тэатр “Ракурс” ДУ “Палац культуры г. Ліды”, мастацкі кіраўнік – Ірына Сільчанка.