27 студзеня 2019 года ў глядзельнай зале Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу прайшоў раённы этап фестывалю патрыятычнай песні “Сэрца зямлі маёй”, у якім прынялі ўдзел больш трыццаці выканаўцаў ад 10 да 31 гадоў. Таму ў намінацыях “Саліст” і “Вакальная група, трыа, дуэт” былі тры ўзроставыя катэгорыі (дзіцячая, юнацкая і маладзёжная).
У склад журы ўвайшлі: намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама Святлана Вацлаваўна Кішкель, настаўнік па класу баяна Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў Леанід Паўлавіч Журко, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Юлія Уладзіміраўна Драбовіч, лаўрэат І Беларускага тэлевізійнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Лідэр”, педагог дадатковай адукацыі Іўеўскай сярэдняй школы Юрый Аляксандравіч Мудрык.
У гэтым годзе фестываль прайшоў у рамках 75- годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзя ўключэння раёна ў склад Гродзенскай вобласці.
- У дзіцячай узроставай пераможцам стала трыа ў складзе Ганны Шабановіч, Соф’і Хлюставай і Дар’і Жамойта.
- У юнацкай узроставай катэгорыі 1-е месца заняў дуэт у складзе Аліны Пякша і Паліны Лазарэвіч з аграгарадка Ліпнішкі.
- Найлепшымі салістамі былі прызнаны: у дзіцячай узроставай катэгорыі — Саміра Аляксандровіч з гімназіі №1 горада Іўе (1-е месца); Ксенія Ярохіна з Іўеўскага яслей-сада-пачатковай школы (1-е месца).
- Пераможцай ў сольным спяванні ў юнацкай узроставай катэгорыі стала Паліна Пірог з аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі (1-е месца).
- У маладзёжнай групе 1-е месца заняла Наталля Лапата з Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.