Семінар-практыкум “Адраджэнне і папулярызацыя традыцыйных тэхнік ткацтва на Гродзеншчыне” праходзіць у Лідзе

Сёння майстроў-метадыстаў, спецыялістаў раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці, майстроў народнай творчасці сабраў у Лідзе абласны семінар-практыкум “Адраджэнне і папулярызацыя традыцыйных тэхнік ткацтва на Гродзеншчыне”, які праходзіць у рамках традыцыйнага Свята ткацтва.

Семінар прадугледжвае прэзентацыю магчымасцей і перспектываў развіцця нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, разгляд праблемаў захавання і развіцця народных промыслаў у вобласці, знаёмства ўдзельнікаў з працэсам адраджэння народных строяў, стварэннем рэплік народнага касцюма. Гасцей чакаюць майстар-класы па зборцы і разборцы ткацкага станка, а таксама шматлікія практычныя заняткі па розных тэхніках ткацтва.