Свіслаччына адзначыла два галоўных святы – Свіслацкі кірмаш і раённыя Дажынкі

Добрая традыцыя святкавання кірмашу была адроджана ў 2013 годзе ў рамках праекта “Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслач” праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія – Літва – Беларусь”. І вось, сустракаючы пяты Свіслацкі кірмаш, мы ўпэўнена гаворым аб тым, што за гэты час наладжаны моцныя сяброўскія сувязі з Літвой, Латвіяй і Польшчай.

А ў першай палове XIX стагоддзя, калі Свіслацкі кірмаш набыў міжнародны статус, сюды з’язджаліся гандляваць купцы з розных краін свету: Расіі, Украіны, Аўстрыі, Прусіі, Францыі, Даніі, Турцыі, Польшчы. Усяго збіралася да трох-чатырох тысяч чалавек. Заснаваў кірмаш уладальнік Свіслачы Вінцэнт Тышкевіч.
Свята “Свіслацкі кірмаш” пачалося з тэатралізаванага пралога “На бале ў Тышкевіча”. На невялікі адрэзак часу ўдзельнікі мерапрыемства апынуліся ў далёкім мінулым, пранікліся той цудойнай атмасферай. А дапамаглі гэта здзейсніць галоўныя героі – граф Вінцэнт Тышкевіч з жонкай Тэрэзай Панятоўскай і іх госці, прыбыўшыя на баль.

Не паспелі адгучаць велічныя мелодыі бальных танцаў і словы прывітанняў і віншаванняў, як пачалася цырымонія ўзнагароджвання герояў сёлетнега жніва. На сцэну галоўнай пляцоўкі гарадскога парку запрашаліся лепшыя з лепшых. Пад бурныя апладысменты гледачоў перадавікі ўборачнай кампаніі прымалі заслужаныя ўзнагароды за самаадданую працу.

Святочную праграму кірмашу прадоўжылі выступленні самадзейных калектываў “Уладары” і “Цвецень” з Ваўкавыска і “Грымата” са Слоніма, якія падарылі гледачам масу станоўчых эмоцый. Яны ў сваю чаргу дзякавалі артыстаў доўга незмаўкаючымі апладысментамі.

Здзівіла сваёй відовішчнасцю конкурсная праграма “Вальс кветак”. Арганізацыі раёна, узяўшыя ўдзел у ёй, раскрылі на поўную моц свае творчыя здольнасці.

По матэрыялах сайта Свіслацкая газета