Свята беларускай кухні “Моц смаку” прайшло на Іўеўшчыне

У тым, што стравы традыцыйнай беларускай кухні самыя апетытныя і карысныя, змаглі  пераканацца госці свята “Моц смаку”, якое было праведзена 10 жніўня 2019 года  сектарам культурна-масавай і асветнай работы аг.Лелюкі.

 У праграме мерапрыемства адбыліся: музычна-танцавальная замалёўка “Сёння ў нашай хаце свята”; рэгіянальны конкурс на лепшую традыцыйную страву “Кухня беларуская”; віктарына “Абрадавая ежа беларусаў”; канцэрты калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу і Карэліцкага раёна; выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі і майстар-клас па кулінарыі, беспройгрышная латарэя і частаванне стравамі беларускай традыцыйнай кухні.

У рэгіянальным конкурсе на лепшую трыдыцыйную страву “Кухня беларуская” на суд журы былі прадстаўлены бульбяная дранка, рыбная юшка, налівайка, дранікі, бліны з мачанкай, зацірка, яблычны кісель, бярозавы сок, запечаная палядвіца, соляныя грыбы, квашаная капуста, печаная рыба, бліны з тварагом і аладкі з кабачкоў, розныя напоі з садавіны і агародніны.

У вячэрні час для дарослых была праведзена начная пенна-лазерная шоу-праграма.