Свята грыбоў з размахам адзначылі ў аг. Першамайск Шчучынскага раёна

Шумна і весела прайшло свята грыбоў у аг. Першамайск. Цэнтральнай падзеяй “грыбнога” дня стала выстаўка страў і кулінарных вырабаў з грыбоў, якія падрыхтавалі арганізацыі Першамайскага сельвыканкама. Кожны жадаючы мог пачаставацца марынаванымі грыбочкамі, мачанкай з блінамі, грыбамі “пад шубай”, гарачым супчыкам. Побач з апетытнымі пачастункамі размясцілася прывабная выстаўка з гародніны, лясная аптэка і лясная кухня.

Прыйшлося даспадобы вяскоўцам і яскравае тэатралізаванае прадстаўленне, і задорныя конкурсы, і вясёлыя гульні, і доўгачаканая дэгустацыя страў. Святочную атмасферу стваралі ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці, а таксама артысты з Іўеўскага раёна.

Для юных гледачоў працавалі забаўляльныя пляцоўкі. Пакуль адны знаёміліся з творчасцю сваіх землякоў, другія атакавалі прылаўкі з папкорнам, прысмакамі і дзіцячымі цацкамі. Што і казаць, кожнаму свята падаравала новыя эмоцыі і ўражанні, а значыць, ёсць выдатная нагода сабрацца ў наступным годзе!