Свята песні імя Пятра Конюха аб’яднала жыхароў аг. Турэц Карэліцкага раёна

Турэцкі Дом культуры сабраў гасцей на свяце песні імя Пятра Конюха – вядомага беларускага опернага спевака. У фае ўстановы ўвазе гледачоў была прадстаўлена невялікая фотаэкспазіцыя, прысвечаная “беларускаму Шаляпіну”. Госці бліжэй пазнаёміліся з біяграфіяй свайго славутага земляка і паглядзелі фільм, зняты паводле ўспамінаў аб Пятру Васільевічу. Усе прысутныя былі запрошаны на канцэрт, у арганізацыі якога ўдзельнічалі не толькі мясцовыя жыхары, але і госці з Іўя.

Пасля канцэрта загадчык аддзела культуры і вольнага часу Турэцкага Дома культуры Жанна Комар запрасіла ўсіх ў танцавальную залу, дзе дзецей і дарослых чакала конкурсная праграма.

Па матэрыялах масава-палітычнай газеты «Полымя» Карэліцкага раёна

Больш фота на афіцыйным сайце выдання (перайсці)