7 кастрычніка брэндавае свята “З рога ўсяго многа” завітала на гасцінную больцінікскую зямлю. У гэты восеньскі дзень жыхары аграгарадка не толькі атрымлівалі асалоду ад душэўных песень у выкананні таленавітых артыстаў Воранаўскага і Іўеўскага раёнаў, але і любаваліся непаўторнымі кампазіцыямі, старанна створанымі супрацоўнікамі Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Незабыўным момантам свята стала дэфіле. Госці з цікавасцю разглядалі экстравагантныя касцюмы, з задавальненнем набывалі саджанцы, гулялі ў бяспройгрышную латарэю, атрымлівалі памятныя падарункі. Свята, напоўненае атмасферай шчодрасці, адчуваннем дабрабыту і душэўнай цеплыні, нездарма лічыцца сапраўдным брэндам Воранаўшчыны.