Таленты Гродзеншчыны – у ліку пераможцаў Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”

У г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці 24 ліпеня прайшоу ХІ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня». Народную культуру гродзенскага краю з поспехам прадставілі калектывы нашай вобласці. Лаўрэатам І ступені ІІІ Рэспубліканскага конкурсу сольнай харэаграфічнай імправізацыі “Барыня” стала Людміла Касянчук, рэжысёр народнага фальклорнага гурта “Жывіца” (аг. Квасоўка, Гродзенскі раён). Лаўрэат ІІ ступені ІІІ Рэспубліканскага конкурсу сольнай харэаграфічнай імправізацыі “Барыня” – Паліна Чэрнік, салістка народнага фальклорнага гурта “Жывіца” (аг. Квасоўка, Гродзенскі раён).

Спецыяльны дыплом “За высокае выканальніцкае майстэрства” ІХ Рэспубліканскага турніру дзіцяча-моладзевых фальклорных калектываў “З рога – усяго многа” атрымаў узорны фальклорны гурт “Чобаты” (г. Ваўкавыск). Уладальнікам спецыяльнага прыза як самы малодшы ўдзельнік фестывалю стаў Аляксандр Кавалевіч (узорны фальклорны гурт “Чобаты” (г. Ваўкавыск).

ШЧЫРА ВІНШУЕМ!!!