Творчым калектывам Наваельнянскага дома культуры праведзены вясельны абрад “Пірагі”, у рамках этна-праекта “Народнаму скарбу — век векаваць”.

З даўніх часоў  бытуе тут такі звычай. Праз нядзелю пасля вяселля бацькі маладой запрашаюць да сябе  блізкую радню маладога  на “пірагі”.

Гэты звычай так называўся, таму што вясельны каравай дзялілі мінавіта ў маладой праз нядзелю пасля вяселля. А ў дапаўненне пяклі яшчэ і маленькія булачкі.