6 кастрычніка ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры сабраліся ўсе, хто цікавіцца народнымі рамёствамі і беларускай народнай культурай.
З прывітальнымі словамі выступіла загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Шчэліна Алена Валянцінаўна, якая распавяла пра адметнасць тэхнікі ткацтва на Панямонні. На свята з’ехаліся паважаныя госці з усяго Прынёманскага краю, якія з гонарам прадставілі свае калекцыі тканых вырабаў. Гасцей захапіла расказам пра сваю калекцыю габеленаў народны майстар – Міхно Станіслава Вікенцьеўна.
Праграма свята ўключала і песні, і танцы, і выставу “Ад роднага парога”, дзе гасцям паказалі ўсю разнастайнасць тканых вырабаў рэгіёну: інтэр’ерныя тканіны (ручнікі, посцілкі, дываны), адзежныя (кашулі, паясы), аўтарскія працы і іншыя.
Усе прысутныя мелі магчымасць не толькі з увагай падзівіцца на тканыя вырабы, але і бліжэй пазнаёміцца з майстрамі Лідчыны. На свяце прысутнічалі сапраўдныя ткачы. Больш таго, на дзеючых ткацкіх станках – кроснах – яны давалі майстар-класы ўсім жадаючым, што стала, бясспрэчна, сапраўднай адметнасцю свята.