У аг. Жухавічы Карэліцкага раёна смачна і весела адзначылі “Яблычны дзень”

3 лістапада ў аг. Жухавічы шырока і з размахам адзначылі “Яблычны дзень”. Праграма фестывалю была насычанай і разнастайнай, кожны госць мог знайсці сабе занятак па густу. Так, любы жадаючы мог пачаставацца пірагом ці іншым прысмакам, якія былі спецыяльна падрыхтаваны на конкурс “Шарлотка-2018”. Дарэчы, першае месца ў ім заняла Таццяна Пучко.

У конкурсе дзіцячых малюнкаў “Шчодрая восень” аўтарам самай прыгожай і па-майстэрску выкананай працы стаў Данііл Касцюк, а вось прыз за лепшую кампазіцыю з яблыкаў журы прысудзіла сям’і Лопух. На фестывалі можна было палюбавацца рознымі выстаўкамі і паспрабаваць свае сілы ў бяспройгрышнай латарэі. Добры настрой і зарад энергіі гасцям падарылі як мясцовыя артысты, так і творчыя калектывы з Іўя. На тварах дзяцей і дарослых ззялі ўсмешкі, а гэта значыць, што свята атрымалася!

Па матэрыялах Карэліцкай масава-палітычнай газеты “Полымя”

Больш фота на афіцйным сайце выдання (перайсці)