19 мая 2018 г. у Мастоўскім раённым цэнтры культуры адбыўся абласны фестываль дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей”. Фестываль з 20-цігадовай гісторыяй, з пэўнымі вехамі і падзеямі ў творчым жыцці вялікай колькасці калектываў і выканаўцаў. Першы ў Гродзенскай вобласці фестываль такога накірунку, які даў штуршок для “нараджэння” падобных конкурсаў у рэгіёнах Гродзеншчыны, а таксама заснаванню дзіцячых эстрадных студый.
У конкурснай праграме сёлетняга фестывалю прынялі ўдзел лепшыя дзіцячыя эстрадныя калектывы вобласці, індывідуальныя выканаўцы, вядучыя канцэртных праграм ад 6 да 17 гадоў.
На святочна аформленай фестывальнай сцэне выканальніцкае майстэрства прадэманстравалі звыш 350 дзяцей. Гледачы бурнымі апладысментамі сустракалі кожнага ўдзельніка фестывалю. Усе канкурсанты атрымалі дыпломы і прызы. Пераможцы ўнесены ў банк даных маладых выканаўцаў Гродзенскай вобласці і будуць рэкамендаваны да ўдзелу ў абласных канцэртах, у рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах.
Да новых сустрэч на чарговым фестывалі “Масты надзей”!
Па выніках фестывалю лаўрэатамі І ступені ў кожнай намінацыі сталі:
НАМІНАЦЫЯ “САЛІСТ-ВАКАЛІСТ”
- малодшая ўзроставая катэгорыя:
Сафія Грабовік з Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці
- сярэдняя ўзроставая катэгорыя:
Арцём Скароль з СШ №1 г. Ашмяны
- старэйшая ўзроставая катэгорыя:
Ілона Жэгждрынь з Палаца культуры г. Ліды
НАМІНАЦЫЯ “ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ”
- старэйшая ўзроставая катэгорыя:
Шоу-група “ЛЕДИ” з гімназіі №1 г. Ліды
(Кіраўнік – Галіна Піваварчык)
НАМІНАЦЫЯ “АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА”
- малодшая ўзроставая катэгорыя:
Узорны ансамбль сучаснага танца “АТЛАНТА” Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку (Кіраўнік – Алена Бельская)
- сярэдняя ўзроставая катэгорыя:
Узорны ансамбль танца “ВАЎКАВЫСКІЯ НЕПАСЕДЫ” Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры
(Кіраўнік – Аляксандр Мельнікаў)
- старэйшая ўзроставая катэгорыя:
Узорны тэатр эстрадна-спартыўнага танца “КАСКАД” Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку
(Кіраўнік – Зоя Пятроўская)
НАМІНАЦЫЯ “ВЯДУЧЫ”
- малодшая ўзроставая катэгорыя:
Аляксандра Якшук з Наваельнянскага Дома культуры Дзятлаўскага раёна
- сярэдняя ўзроставая катэгорыя:
Дар’я Мядзведзева са Шчучынскага раённага цэнтра культуры і
народнай творчасці
- старэйшая ўзроставая катэгорыя:
Дар’я Радкевіч з Мастоўскага раённага цэнтра культуры
Галерея не найдена!