У г. Масты прайшоў абласны фестываль дзіцячай эстраднай творчасці “Масты надзей” (фота)

19 мая 2018 г. у Мастоўскім раённым цэнтры культуры адбыўся абласны фестываль дзіцячай эстраднай творчасці Масты надзей. Фестываль з 20-цігадовай гісторыяй, з пэўнымі вехамі і падзеямі ў творчым жыцці вялікай колькасці калектываў і выканаўцаў. Першы ў Гродзенскай вобласці фестываль такога накірунку, які даў штуршок для “нараджэння” падобных конкурсаў у рэгіёнах Гродзеншчыны, а таксама заснаванню дзіцячых эстрадных студый.

У конкурснай праграме сёлетняга фестывалю прынялі ўдзел лепшыя дзіцячыя эстрадныя калектывы вобласці, індывідуальныя выканаўцы, вядучыя канцэртных праграм ад 6 да 17 гадоў.

На святочна аформленай фестывальнай сцэне выканальніцкае майстэрства прадэманстравалі звыш 350 дзяцей. Гледачы бурнымі апладысментамі сустракалі кожнага ўдзельніка фестывалю. Усе канкурсанты атрымалі дыпломы і прызы. Пераможцы ўнесены ў банк даных маладых выканаўцаў Гродзенскай вобласці і будуць рэкамендаваны да ўдзелу ў абласных канцэртах, у рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах.

Да новых сустрэч на чарговым фестывалі “Масты надзей”!

Па выніках фестывалю лаўрэатамі І ступені ў кожнай намінацыі сталі:

НАМІНАЦЫЯ “САЛІСТ-ВАКАЛІСТ”

  • малодшая ўзроставая катэгорыя:

Сафія Грабовік  з Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці

  • сярэдняя ўзроставая катэгорыя:

Арцём Скароль з СШ №1 г. Ашмяны

  • старэйшая ўзроставая катэгорыя:

Ілона Жэгждрынь з Палаца культуры г. Ліды

НАМІНАЦЫЯ “ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ”

  • старэйшая ўзроставая катэгорыя:

Шоу-група “ЛЕДИ” з гімназіі №1 г. Ліды

(Кіраўнік – Галіна Піваварчык)

НАМІНАЦЫЯ “АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА”

  • малодшая ўзроставая катэгорыя:

Узорны ансамбль сучаснага танца “АТЛАНТА” Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку (Кіраўнік – Алена Бельская)

  • сярэдняя ўзроставая катэгорыя:

Узорны ансамбль танца “ВАЎКАВЫСКІЯ НЕПАСЕДЫ” Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры

(Кіраўнік – Аляксандр Мельнікаў)

  • старэйшая ўзроставая катэгорыя:

Узорны тэатр эстрадна-спартыўнага танца “КАСКАД” Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку

(Кіраўнік – Зоя Пятроўская)

НАМІНАЦЫЯ “ВЯДУЧЫ”

  • малодшая ўзроставая катэгорыя:

Аляксандра Якшук з Наваельнянскага Дома культуры Дзятлаўскага раёна

  • сярэдняя ўзроставая катэгорыя:

Дар’я Мядзведзева са Шчучынскага раённага цэнтра культуры і

народнай творчасці

  • старэйшая ўзроставая катэгорыя:

Дар’я Радкевіч з Мастоўскага раённага цэнтра культуры