У Гродне прайшла вечарына з удзелам Івана Пачывалава

У народным клубе творчай інтэлігенцыі “Грані” Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбылося адкрытае пасяджэнне клуба з цыкла “Гітара ад класікі да джаза” з удзелам мясцовага аўтара і выканаўцы Івана Пачывалава.

“Некоторое отсутствие пуговиц” – рок-індзі-гурт з Гродна пачаў сваё існаванне са студзеня 2011 года, калі быў выпушчаны дэбютны альбом “Кошкино время”. Склад групы ўвесь час змяняўся, але ў ёй нязменна прысутнічалі два чалавекі: Іван Пачывалаў (вакал, гітара) і Сяргей Броўкін (гітара). Зараз Іван Пачывалаў выступае адзін. У апошні час музыкант запісвае альбом з назвай “Ягода грустника”. Творчасць Іван Пачывалава адметна тым, што яна ўдала спалучае сапраўды моцныя паэтычныя тэксты з легкім і вытанчаным акустычным гітарным акампанементам. Яго мелодыі не перагружаны складанымі гарманічнымі лініямі і пры гэтым гучаць арыгінальна і легка.

На працягу выступлення Іван паміж песнямі адказваў на пытанні ўдзельнікаў вечарыны, расказваў гісторыі стварэння некаторых песень, што рабіла атмасферу вечара простай і сяброўскай.