У Іўі прайшла святочная акцыя да Дня Перамогі

9 мая  супрацоўнікі Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу разам з гурткоўцамі завіталі да ветэрана вайны, былой блакадніцы Ленінграда Лебедзевай Ніны Іванаўны, каб павіншаваць яе з 73-й гадавінай Вялікай Перамогі. Дзеці выказалі жанчыне шчырыя словы ўдзячнасці і павагі за мірнае неба над родным краем.

На памяць аб сустрэчы Ніне Іванаўне былі ўручаны падарункі, створаныя рукамі таленавітых майстроў. Ветэран вайны падзялілася з гасцямі цяжкімі ўспамінамі свайго жыцця, падзякавала юным суразмоўцам за ўвагу і клопат.

Галерея не найдена!