У Шчучыне шукалі папараць-кветку

Традыцыйнае беларускае народнае свята Купалле адзначылі жыхары райцэнтра. Майстар-клас па пляценню вянкоў, мілагучныя песні, вясёлыя карагоды, таямнічая варажба, вялізны вянок-фотазона і яркае вогнішча — такім запомніцца ўсім сёлетняе Купалле. Свята, авеянае легендамі і паданнямі працягнулася пошукам загадкавай папараць-кветкі.

                    

Ганна КАСПЕР.

«Дзянніца»