У вёсцы Кожава Карэліччыны 17 жніўня прайшоў “Яблычны фэст”

Родная вёска – гэта тое ядро, тая аснова, з якой пачынаецца першы крок у вялікае жыццё, першае слова, якое прыйшло ад маці, першая ўсмешка, якая не толькі сагравае, але і дорыць веру ў будучае.

Менавіта тут з года ў год на Яблычны Спас адзначаецца дзень вёскі Кожава. Кожны год жыхары і госці гэтага цудоўнага мястэчка святкуюць гэтае свята.

Такая традыцыя пераходзіць ад пакалення да пакалення. Бо вёска, адным словам, гэта вялікая, дружная сям’я. І хочацца верыць, што вёска нарадзілася пад шчаслівым сузор’ем, якая будзе аберагаць доўгія гады.

Але ж жыхары вёскі Кожава славяцца не толькі садаводствам, а яшчэ і сваімі кулінарнымі здольнасцямі. Варта толькі паглядзець на сталы, дзе красуюцца шматлікія прысмакі з яблык, прыгатаваныя руплівымі рукамі гаспадынь гэтай вёскі.

Па матэрыялах сайта Карэліцкі цэнтр культуры