Ваенная агітбрыгада завітала ў Дзятлаўскі лясгас 

Абласная акцыя “Ваенная агітбрыгада”, прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, працягваецца. 

26 чэрвеня работнікі цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з сектарам па рабоце з моладдзю горада Дзятлава завіталі з канцэртам у Дзятлаўскі лясгас. 

Артысты, апранутыя ў форму часоў Вялікай Айчыннай вайны, стварылі атмасферу ваенных гадоў. Праграма была насычана вершамі і песнямі тых далёкіх дзён. 

Пісьмы з фронту кранулі слухачоў да глыбіні душы, ад пранікнёных слоў вядучых у многіх на вочы набягалі слёзы. 

У рамках мерапрыемства прайшоў флэш-моб пад музычныя кампазіцыі 40-х, да яго змаглі далучыцца ўсе жадаючыя. Вельмі кранулі душу песні ваенных гадоў, падпявалі разам з імі. 

Па матэрыялах газеты “Перамога”: Вольга ЮШКЕВІЧ 

Поўны тэкст артыкулу і больш фота на афіцыйным сайце выдання (перайсці)