У Ваўкавыскім раёне беражліва зберагаюцца традыцыі продкаў: народные святы, абрады, рамёствы і ўменні.
Адзін з такіх абрадаў — валоканне, які традыцыйна праводзіцца ў першы дзень Пасхі і мае даўнюю гісторыю. Кожны год работнікі Ваўкавыскага Цэнтра культуры і народнай творчасці, згодна з традыцыямі, віншуюць жыхароў раёна са святам. Сёлета валачобнікі таксама прайшліся па вуліцах вёсак і аграгарадкоў. Напрыклад, работнікі Рэплеўскага ДК падрыхтавалі абрад «Пачастуй, гаспадару!», а прадстаўнікі Рупейкаўскага ДК павіншавалі аднавяскоўцаў абрадам «Валачобнікі спяваюць, шчасця, радасці жадаюць». Спевы, віншаванні і пажаданні па традыцыі былі ўзнагароджаны пісанкамі і пірагамі.